Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Один шанс на 200 миллионов». ГосТВ рассказало о маме тройняшек, попросившей у Лукашенко жилье, — но кое о чем забыло упомянуть
  2. «Шакаваны, калі шчыра». Бацька пяцікласніцы паскардзіўся ў TikTok на задачы па матэматыцы, а на наступны дзень яго звольнілі
  3. «Высокий такой парень, хоккеист». Подробности убийства беременной минчанки
  4. Желтый уровень опасности объявили на ночь и утро воскресенья
  5. Лукашенко доложили, какая область страны «самая счастливая». Он удивился
  6. Российский блогер-боксер избил минчанина на Зыбицкой до комы, а после посчитал приговор суда незаконным
  7. В Минске местами снимают рекламу казино. Недавно Лукашенко как раз говорил про «крути гуся»
  8. Лукашэнка: «Выйграць канфлікт з размешчанымі па перыметры дзяржавамі мы не можам»
  9. Беларуска больш за тры месяцы стаіць у «новай» чарзе на польскую візу — пагаварылі з ёй. Высновы экспертаў таксама не радуюць
  10. «Хрэнін прызваў». Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын служыць у войску
  11. МУС хоча ўзяць пад кантроль дамафоны
  12. «Мы очень даже живы». Защитница Тихановского и Бабарико — о приговоре своему коллеге и будущем адвокатуры в Беларуси
  13. Лукашэнка прапаноўваў жанчынам «нарадзіць трох малых і патрабаваць што хочаце». Мінчанка нарадзіла трайнят і папрасіла кватэру
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.